- Просмотров: 72
15 ноября 2025 г. исполняется 100 лет Белорусскому радио (началу национального радиовещания на территории Республики Беларусь)


“Народная Песня – душа народа!" Кожны народ мае свой асаблівы духоўны характар, які знаходзіць найбольшае адбіццё ў яго песнях! У кожнага народа свая мова, свае песні, свая душа.Людзи песняй смяюцца, пад песню сумуюць, з песняй ідуць на подзвіг. Што будзе, калі знікне песня? Больш сумным стане свет. Неба стане зусім не тым. І слова стане не тым. І ўсміхацца людзі стануць радзей. Але моцнымі стануць зноў, калі заспяваюць і возьмуцца за рукі з іншымі людзьмі! Седня, у ДУК "Бераставіцки раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" было весела і цікава! Бо ў ім гучалі песні, танцавалі танцы, гулялі ў гульні! Тыдзень традыцыйнай культуры прадоўжылі народныя калектывы! Народны ансамбль народнай песні "Бераставіцкія музыкі", народны ансамбль польскай песні "Стокроткі"! Упершыню перад сваімі гледачамі выступіў фальклорны ансамбль "Купава". Артыстаў сустракалі добрым настроем і бурнымі апладысментамі.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
26 сентября в ГУО "Пархимовская базовая школа" прошла замечательная игровая программа "Теперь мы первоклашки"! Ребята, которые уже целый месяц осваивают школьную жизнь и знакомятся с ее порядками, сегодня смогли вдоволь повеселиться. Они пели, танцевали, играли и, конечно же, дали торжественную клятву первоклассника. Особенно запомнилось всем веселое и дружное прохождение задания "Паутинка"!
![]() |
![]() |
![]() |
Вясельны абрад "Брама" правялі работнікі ДУК "Бераставіцки раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" ў рамках правядзенне тыдня традыцыйнай культуры.Прайсці праз браму – жыць у шчасці і ў каханні. Паколькі дрэвы, з якіх рабілася брама, вярхушкамі былі звязаныя паміж сабой, так і маладыя павінны жыць разам і дружна многа гадоў. Маладыя, дружбанты з дружкамі, па чарзе падыходзілі да стала, выпівалі, клалі грошы, праходзілі праз браму, і толькі тады іх падкідвалі тры разы на лаве. Заключнымі ішлі сваты, але пасля іх абавязкова падкідвалі музыкантаў, каб яны добра і весела адыгралі вяселле і каб у маладых было вясёлае жыццё. Пасля брамы маладых сустракалі бацькі з хлебам-соллю і запра-шалі ў хату на застолле. Гэтым часам сваха раздавала усім, хто прыйшоў паглядзець на маладых, цукеркі.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
"Тыдзень традыцыйнай культуры на Бераставітчыне" — гэта значная падзея, якая штогод прыцягвае ўвагу да багатай спадчыны рэгіёну.
24 верасня прайшоў майстар-клас по соломапляценню і кераміцы у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры. Для працаўнікоў клубных устаноў раёна лепшыя майстры Бераставітчыны правялі майстар-класы па традыцыйным відам раместваў, дзе кожны змог паспрабаваць свае сілы ў розных тэхніках. Чаму гэта так важна?Б ераставіцкі раён— сапраўдная скарбніца беларускай культуры, вядомая сваім ткацтвам, ганчарствам і саломапляценнем.
Правядзенне такога тыдня дапамагае:
· Не даць згаснуць старажытным майстэрствам.
· Зацікавіць моладзь і прыцягнуць яе да вывучэння сваіх каранёў.
· Стварыць новыя культурныя прадукты і турыстычныя маршруты.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |

Захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў — наша агульная місія і гонар. У рамках праекта "Жывая спадчына" мы рады прадставіць вам: Паказ інтэрмедыі "Цуда лек" у выкананні удзельнікаў клуба аматараў фальклору "Бераставіцкая скарбонка" — жывы прыклад нашых народных традыцый і непаўторнага беларускага гумару. Адкрыццё выставы работ аматарскага аб'яднання "Ўмелыя ручкі" — бяспройгрышнае спалучэнне творчасці і народнага мастацтва, якое натхняе і захапляе. Далучайцеся да нас, каб разам адкрыць для сябе свет беларускай спадчыны і зрабіць крок на шляху да яе захавання!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |