Вясельны абрад "Брама"

Вясельны абрад "Брама" правялі работнікі ДУК "Бераставіцки раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" ў рамках правядзенне тыдня традыцыйнай культуры.Прайсці праз браму  –  жыць у шчасці і ў каханні. Паколькі дрэвы, з якіх рабілася брама, вярхушкамі былі звязаныя паміж сабой, так і маладыя павінны жыць разам і дружна многа гадоў. Маладыя, дружбанты з дружкамі, па чарзе падыходзілі да стала, выпівалі, клалі грошы, праходзілі праз браму, і толькі тады  іх падкідвалі тры разы на лаве. Заключнымі ішлі сваты, але пасля іх абавязкова падкідвалі музыкантаў, каб яны добра і весела адыгралі вяселле і каб у маладых было вясёлае жыццё. Пасля брамы маладых сустракалі бацькі з хлебам-соллю і запра-шалі ў хату на застолле. Гэтым часам сваха раздавала усім, хто прыйшоў паглядзець на маладых, цукеркі.

изображение viber 2025 09 25 15 37 44 495 изображение viber 2025 09 25 15 37 51 026 изображение viber 2025 09 25 15 37 48 810
изображение viber 2025 09 25 15 37 49 537
изображение viber 2025 09 25 15 37 48 846
изображение viber 2025 09 25 15 37 49 577

 

 

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества