“Народная Песня – душа народа!" Кожны народ мае свой асаблівы духоўны характар, які знаходзіць найбольшае адбіццё ў яго песнях! У кожнага народа свая мова, свае песні, свая душа.Людзи песняй смяюцца, пад песню сумуюць, з песняй ідуць на подзвіг. Што будзе, калі знікне песня? Больш сумным стане свет. Неба стане зусім не тым. І слова стане не тым. І ўсміхацца людзі стануць радзей. Але моцнымі стануць зноў, калі заспяваюць і возьмуцца за рукі з іншымі людзьмі! Седня, у ДУК "Бераставіцки раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" было весела і цікава! Бо ў ім гучалі песні, танцавалі танцы, гулялі ў гульні! Тыдзень традыцыйнай культуры прадоўжылі народныя калектывы! Народны ансамбль народнай песні "Бераставіцкія музыкі", народны ансамбль польскай песні "Стокроткі"! Упершыню перад сваімі гледачамі выступіў фальклорны ансамбль "Купава". Артыстаў сустракалі добрым настроем і бурнымі апладысментамі.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |




