Ганаровыя госці, чырвоная стужка і першыя наведвальнікі: Дом рамёстваў у Вялікай Бераставіцы ўрачыста расчыніў свае дзверы
Важная падзея ў культурным жыцці Бераставіччыны адбылася ў час правядзення “Бераст-Фэста”. Урачыстае адкрыццё Дома рамёстваў у гарпасёлку, якога з нецярпеннем чакалі бераставічане, стала адным з галоўных момантаў праграмы бераставіцкага брэндавага свята.
Права перарэзаць традыцыйную чырвоную стужку было прадастаўлена старшыні Бераставіцкага райвыканкама Антону Кулісевічу і ганароваму госцю свята, начальніку галоўнага ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алене Клімовіч.
Подробнее: Адкрыцце Дома рамёстваў