Негледзячы на халодны кастрычніцкі дзень, сёння у нашу ўтульную майстэрню зноў завіталі дзеці з Вялікабераставіцкага сада, старэйшай групы. Для дзяцей, метадыст аддзелу правяла экскурсію "ЛЯ ВЫТОКАЎ РАМЯСТВА", дзе пазнаёміла з традыцыйнымі відамі народных рамёстваў: ткацтвам, вышыўкай, саломапляценнем, ганчарствам, дрэваабработкай, лазапляценнем. Таксама дзяцей зацікавілі прадметы побыту і прылады працы, калекцыі дываноў, посцілак, ручнікоў якія захоўваюцца ў аддзеле рамёстваў.

Аматарскае аб'яднанне "ВесялухаNEW" прыняло ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе "Свет захапленняў". Адкрытае пасяджэнне прайшло ў форме фальклорнай квэст-гульні "Са спадчынай продкаў у будучыню", прыпынкі якой былі размешчаны на тэрыторыі філіяла. Дзеці падзяліліся на дзве каманды: "Бусляняты" і "Валошкі". З дапамогай QR-кодаў, кніг, тэлефонаў знаходзілі схаваныя заданні. З задавальненнем і цікавасцю выконвалі такія заданні, як "Разгадайце крыжаванку", "Што гэта за птушка?", "Пяты лішні", "Рэчы з бабулінага куфэрка". У канцы сустрэчы знайшлі галоўнае слова квэст-гульні і нават пагулялі ў Макараўскае кола цудаў.
