Палітра беларускай гісторыі...

Палітра беларускай гісторыі змяшчае ў сабе гісторыю няпростага жыцця нашых продкаў  і прыгажосць мелодыі бабулінай калыханкі, цяжкасць лесу  і прывабны водар духмянага хлеба…А яшчэ сімвалічнасць арнаменту на рушніках, напоўненага простай ежай керамічнага посуду, песні, танцы, саламяныя вырабы …Менавіта такія вобразы былі сёння, 10 красавіка (нават назвы нашы самыя прыгожыя ) прадстаўлены пры ўрачыстым адкрыцці этна-кутка “Палітра нашай гісторыі” у філіале па КДД аг. М.Бераставіца. Вялікі дзякуй шаноўным гасцям, якія падтрымалі наша прыгожае мерапрыемства і паўдзельнічалі ў ім. Было вельмі цікава як маленькім, так і дарослым . “Ад пакалення да пакалення” – гэта не проста словы, а сумесныя дзеянні па захаванню традыцый культуры нашай любай Беларусі.

изображение viber 2026 04 10 16 44 53 717 изображение viber 2026 04 10 16 44 58 173 изображение viber 2026 04 10 16 44 58 586 изображение viber 2026 04 10 16 45 15 365
изображение viber 2026 04 10 16 45 15 396 изображение viber 2026 04 10 16 45 15 431 изображение viber 2026 04 10 16 45 15 497 изображение viber 2026 04 10 16 45 18 563
изображение viber 2026 04 10 16 45 18 621 изображение viber 2026 04 10 16 45 18 645 изображение viber 2026 04 10 16 45 18 672 изображение viber 2026 04 10 16 45 18 852

 

 

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества