Беларусы з лёгкасцю вырашаюць прыклад. Сямейная ўрачыстасць + Маштабнае народнае гулянне. А мы (Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці) працягваем экспедыцыі, паводле якіх збіраем матэрыял да праекта «Вяселле па-беларускім канонам» і заадно больш падрабязна знаёмімся з традыцыйнай культурай беларусаў. Сённяшні выезд быў у аг. Пархімаўцы ў госці да Цандзер Надзеі і ў вёску Старынцы да Мацейка Ніны.
Гаспадыні сустрэлі падрыхтаваныя — і з песнямі, і з фотаздымкамі, і з падрабязным аповядам пра маладыя гады і свае вяселлі.