“Кожная пятніца — роднае сваё”

У рамках акцыі “Кожная пятніца — роднае сваё”  вучні Алекшыцкай СШ наведалі музейны пакой “Сведкі мінулага”  ў ф-ле па КДД аг. Алекшыцы. Замест звычайнай лекцыі дзеці адгадвалі прызначэнне старадаўніх прадметаў праз загадкі. Нягледзячы на тое, што экспанаты з’яўляюцца каштоўнымі рэчамі , кожны з жадаючых мог патрымаць зацікавіўшыя іх прадметы ў руках, такім чынам у прамым сэнсе дакрануўшыся да гісторыі. І даведаўшыся, што такія няпростыя і нязвыклыя рэчы “памятаюць” прабабуль і нават заснавальнікаў вёскі. Водгукі ад маленькіх гасцей прыкладна наступныя: “Музей маленькі, але ў ім і ў кожным прадмеце ёсць “вайб” гісторыі, цікавы і незвычайны”.

Screenshot 2026 03 02 at 10 43 44 Instagram Screenshot 2026 03 02 at 10 44 18 Instagram Screenshot 2026 03 02 at 10 44 35 Instagram
Screenshot 2026 03 02 at 10 44 58 Instagram Screenshot 2026 03 02 at 10 45 16 Instagram Screenshot 2026 03 02 at 10 45 36 Instagram 
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества