Фальклорная праграма "Спяшайся, народ, Масленіца ля варот" прайшла ў пятніцу, 20 лютага, для вучняў Малабераставіцкай сярэдняй школы! Мерапрыемства адбылося ў рамках рэспубліканскай акцыі "Кожная пятніца – роднае сваё". Вядучая пазнаёміла дзяцей з традыцыйным народным святам – Масленіцай, яе звычаямі і гісторыяй. Вясёлыя гульні і жарты прыйшліся да спадобы хлопчыкам і дзяўчынкам! Усе павесяліліся, у гульні пагулялі, а напрыканцы пакаштавалі смачных бліноў.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



