«Купалле»

   Тэатралізаванае народнае свята “Купалле” 7 ліпеня адбылося на пляцоўцы філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці аграгарадка Малая Бераставіца. Удзельнікі плялі вянкі ды выбіралі Купалку, вадзілі карагоды ды танцавалі, а а таксама спявалі купальскія песні.

1 4

 

Адбылося і рытуальнае запальванне купальскага вогнішча. Не абышлося і без скокаў праз агонь.Скончылася мерапрыемства традыцыйным пошукам папараць – кветкі.

3 2

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества