17.08.2025г. на сцэне амфітэатра г.п.Вялікая Бераставіцы, глядачоў віталі творчыя калектывы: філіяла па КДД аг. Стары Дворац і народнага ансамбль польскай песні "Стокроткі" ДУК "Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнага творчаства". Самабытныя, арыгінальныя выступленні адзначаліся пазітыўным настроем і шчырымі апладысментамі. У выканальніцкія нумары быў закладзены глыбокі сэнс: ад вяртання да вытокаў і прыхільнасці да традыцый у беларускіх, рускіх і польскіх песнях.
Канцэртная сустрэча - гэта не проста справаздачны канцэрт, гэта вынікі працы і старання за цэлы год. На працягу якога ўдзельнікі пераадольваюць сябе, часам праз боль і цяжкасці. Не ўсё атрымлівалася з першага разу. Вялікая частка працы над канцэртам ўтоена ад вачэй глядачоў - гэта падрыхтоўчая работа, пачынаючы ад напісання сцэнарыя, завяршаючы познімі рэпетыцыямі, часам, коштам уласнага адпачынку. Але галоўнае вынік і задавальненне ад яго, бо мастацтва - гэта цудоўнае спляценне з працы і натхнення, а таксама любоў, укладзеная ў кожны канцэртны нумар, які стаў унікальнай падзеяй, дазваляючы глядачам пагрузіцца ў свет творчасці. На сцэне панавала сапраўдная магія, пакідаючы ў сэрцах глядачоў цеплыню і радасць. Выдатна, калі захоўваюцца традыцыі і жыве ў душах людзей любоў да народнай творчасці.
Мы ганарымся кожным з удзельнікаў і ўпэўненыя, што наперадзе іх чакаюць новыя поспехі і здзяйсненні. Дзякуем усім за падтрымку і ўдзел у гэтай выдатнай падзеі!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



