🌟Людзі.🌟Падзеі.🌟Факты.
Сёння, на базе Гродзенскага АМЦНТ была праведзена лекцыя "Элементы нематэрыяльнай спадчыны Гродзенскай вобласці: віды і сучасныя формы па захаванні традыцыйнай культуры" для навучэнцаў Гродзенскага гуманітарнага каледжа, ll курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць". Майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Касьян Тамара і Дзянішчык Алена для ўдзельнікаў лекцыі правялі майстар-клас па саломапляценню і выцінанцы.
